Угадай пераможцаў - атрымай прыз!

Хто атрымае прыз у палітыцы - каардынатар маўклівых акцыяў Вячаслаў Дзіянаў альбо арганізатар Народных сходаў Віктар Івашкевіч? Каго абярэ журы - Віктара Марціновіча, Міхалка альбо стваральнікаў роліка "Будзьма беларусамі"? Знаёмся са сьпісам намінантаў, рабі свой прагноз і дасылай!

Тым, хто будзе найбольш трапным ў прагнозах дастанецца прыз ад “Маладога Фронта”. Удзельнічайце ў нашым конкурсе, лістуйце на Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript да 8 лютага.








НАМІНАЦЫІ І НАМІНАНТЫ 2012
КАБ ПРАГЛЯДЗЕЦЬ, АБЯРЫЦЕ НАМІНАЦЫЮ:
Прэмія «Люблю Беларусь» — нацыянальная прэмія, распачатая грамадзкай арганізацыяй Малады Фронт у 2010 годзе. Ідэя стварэньня прэміі — паспрабаваць сабраць у адной залі тых, чыю дзейнасьць у розных сфэрах грамадзкага жыцьця, можна ёміста акрэсьліць кароткім выразам «Люблю Беларусь» і адзначыць лепшых адмысловымі ўзнагародамі. Прэмія будзе ўручана ў трэці раз.
Малады Фронт вызначае намінантаў і пераможцаў у васьмі намінацыях — «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Спорт», «Pro-Belarus», «Журналістыка», «Грамадзкая чыннасьць» і «Змагар года».
Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на14by.info абавязковая. Прэмія "Люблю Беларусь" 2010-2011