Кампанія "БУДЗЬМА!"









Кампанія "БУДЗЬМА!"
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела На ніве “Беларусізацыі

Алена Макоўская - старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" і Ніна Шыдлоўская - намесьніца старшыні Рады МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” - галоўныя "рухавікі" найбольш пасьпяховай нацыянальнай кампаніі "Будзьма".Толькі за год у яе межах адбылося каля 1000 імпрэзаў у большасьці гарадоў краіны, якія наведалі семдзесят тысяч чалавек. Мэта "Будзьмы" - ідэнтыфікацыя беларусаў як нацыі, папулярызацыя сучаснай культуры. Пра посьпех кампаніі сьведчаць водгукі настаўнікаў, школьнікаў і і студэнтаў з усёй краіны. Да таго ж, пабачыць Рыгора Барадуліна ці Генадзя Бураўкіна ў далёкіх ад Менску гарадох можна, бадай, толькі дзякуючы "Будзьме".

Намінаваньне Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай - прызнаньне ўнёску ўсіх удзельнікаў ініцыятывы "Будзьма беларусамі" у справе беларусізацыі.

 

Мультымэдыя:

Алесь Камоцкі і Рыгор Барадулін, актыўныя ўдзельнікі кампаніі

 

Рыгор Барадулін на сьвяточным канцэрце, прымеркаваным да гадавіны "Будзьмы"