Aгнешка Рaмашэўская









Aгнешка Рaмашэўская
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Pro-Belarus

Aгнешка Рaмашэўска-Гузы дырэктарка першага незалежнага тэлеканала "Белсат", які з кожным годам набывае вядомасьць і аўтарытэт у беларусаў. Гісторык па адукацыі і журналіст Рамашэўская была аўтарам канцэпцыі стварэньня асобнага тэлеканалу пры польскай тэлевізіі, які б вяшчаў на тэрыторыі Беларусі і адной з тых людзей, дзякуючы якім ідэя ўвасобілася ў рэчаіснасьці і працягвае рэалізоўвацца.

Намінаваньне Рамашэўскай ня толькі яе пэрсанальнае дасягненьне. Гэта сьведчаньне прафэсійнасьці і мужнасьці тых людзей, якія робяць "Белсат" часта рызыкуючы ўласнай свабодай. Таму гэта адзнака якасьці і іх працы. Бо "Белсат", пэўна, найбольш пасьпяховы і значны праект дэмакратычнай супольнасьці за апошнія дваццаць год.