|
Рэдакцыя “Нашай Нівы”
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела У галіне “Журналістыка”
![]() Як і сто год таму, "Наша Ніва" сёньня гэта якаснае і найбольш уплывовае нацыянальнае беларускамоўнае выданьне. Прайшло стагодзьдзе, але газэта застаецца сучаснай, дынамічнай і запатрабаванай ня толькі ў дэмакратычных асяродках. 2009 год - год вяртаньня газэты ў сыстэму дзяржаўнага распаўсюду, год пераходу на каляровы друк і найбольш удалы год для, фактычна ўжо асобнага і ня менш пасьпяховага, інтэрнэт-сайта выданьня. Адзначым і іншыя ініцыятывы выданьня "Дыскарню" і "Кнігарню", якія ня перастаюць радаваць якаснымі праектамі.
|