|
Мікалай Халезін
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Культура
![]() Забаронены ў Беларусі "Свабодны тэатар" пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна атрымаў сапраўдную сусьветную вядомасьць. Сёньня цяжка сказаць, у якіх краінах яшчэ ня выступалі беларускія творцы. Іхныя спэктаклі зьбіраюць поўныя залі, а самі пастаноўкі прысьвечаны актуальным грамадзка-палітычным праблемам. Паглядзець іх можна і ў Беларусі, праўда, у падпольных умовах і з магчымым удзелам праваахоўных органаў, якія імкнуцца не дапусьціць праглядаў "крамольных" спэктакляў. Гэтак жа, Мікалай Халезін дае прытулак звольненым "за палітыку" акторам і арганізуе курсы акторскага майстэрства для моладзі. Бясспрэчна, "Свабодны тэатар" зьяўляецца адной з найбольш цікавых і значных культурных і грамадзкіх зьяў у сёньняшняй Беларусі.
|