Сяргей Будкін









Сяргей Будкін
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Культура

Сяргей Буднік для беларускага шоў-бізнэсу асоба вядомая. Калі ж вы ня чулі гэтае прозьвішча, дык, пэўна, не заходзілі на найбольш папулярны музычны партал і беларускамоўны чарт краіны "Тузін гітоў". Менавіта Сяргей зьяўляецца яго нязьменным кіраўніком і пачынальнікам.

Апроч інфармацыйнага суправаджэньня падзеяў беларускай музычнай сфэры, "Тузін" і сам дае нагоды для публікацый, ствараючы гэтую самую сучасную музычную сфэру. Праект не абмяжоўваецца выпускам штогадовых дыскаў з лепшымі песьнямі года, а яшчэ і ініцыюе стварэньне ўнікальных праектаў.

Сёлета, напрыклад, пабачыў сьвет дыск "Тузін. Перазагрузка". На ім можна пачуць 12 самых цікавых і вядомых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсійнасьць у музычным падыходзе і жаданьне экспэрымэнтаваць. Кожны зь іх перазапісаў адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце.