|
Аляксандр Мілінкевіч
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Палітыка
![]() Аляксандр Мілінкевіч застаецца найбольш вядомым апазыцыйным палітыкам у краіне і кіраўніком найбольш уплывовага руху. Многія дэмакратычныя сілы ўскладаюць надзею на перамены менавіта на яго. Пра гэта сьведчаць вынікі Эўрафоруму, на які зьехалася васемсот дэлегатаў з усёй краіны. Аляксандр Мілінкевіч зьяўляецца адным зь ініцыятараў дыялёгу паміж беларускімі ўладамі і Эўропай. Нягледзячы на супярэчлівыя меркаваньні, дадзеная пазыцыя мае канкрэтныя вынікі - дзьве незалежныя газэты вярнуліся ў сыстэму дзяржаўнага распаўсюду, большасьць палітычных зьняволеных была вызвалена. 2009 год для нацыянальна-арыентаваных палітычных сілаў гэта і год стварэньня "Беларускага Незалежніцкага Блёка". Менавіта Аляксандр Мілінкевіч паўстаў рухавіком гэтага працэсу.
|