|
Пашкевіч Міхась
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Грамадзкая чыннасьць
![]() За 2009 год лідэр "Маладых дэмакратаў" пасьпеў арганізаваць дзьве важныя кампаніі: абмеркаваньне і выпрацоўка праектаў "Закона аб моладзевай палітыцы" недзяржаўнымі моладзевымі арганізацыямі і кампанію за зьяўленьне ў Беларусі альтэрнатыўнай службы. І першая, і другая ініцыятывы не зусім тыповыя для Беларусі, але вельмі актуальны. Пашкевіч стаў тым чалавекам, чые намаганьні прывялі да зьяўленьня у моладзевым асяродку праектаў па канкрэтным праблемам. Сёлета Міхась працягвае кампанію "За альтэрнатыўную службу", займаючыся выпрацоўкай непасрэдных прапановаў Міністэрству абароны і забесьпячэньнем юрыдычнай дапамогі патэнцыйным прызыўнікам.
|