Арцём Дубскі









Арцём Дубскі
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Змагар года

Напачатку года Арцёма Дубскага, фігуранта справы "14-ці" нечакана ўзялі пад варту. Маладзён правёў у турме некалькі месяцаў за ўдзел у пратэстных акцыях прадпрымальнікаў. Неўзабаве маладафронтавец быў вызвалены і да судовага разгляду пасьпеў паўдзельнічаць у галадоўцы салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Улетку суд прысудзіў Дубскага да аднаго года зьняволеньня. Вырак стаў нечакана жорсткім для родных і паплечнікаў.

Аўтарытэтныя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі "Ammnesty international" i "Humans right watch" прызналі Дубскага "вязьнем сумленьня" і заклікаюць беларускія ўлады неадкладна вызваліць маладафронтаўца. Як і тысячы людзей, якія выходзяць на плошчы беларускіх гарадоў з партрэтамі юнака.