Франак Вячорка









Франак Вячорка
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Змагар года

2009 год засьведчыў новую тэндэнцыю - ва ўмовах інтэнсыфікацыі палітычных стасункаў з Эўропай рэжым пачаў замест турмаў выкарыстоўваць войска, як форму перасьледу моладзевых актывістаў. У студзені былі гвалтоўна і незаконна апрануты "у боты" лідэры Маладога Фронта Іван Шыла і Зьміцер Хведарук і кіраўнік Моладзі БНФ Франак Вячорка. Кожны зь іх па-свойму адстойвае права на ўласную чалавечую годнасьць у войску.

Але, дастаецца болей за ўсіх Вячорку. Рэгулярныя артыкулы ў СМІ і допісы ў Інтэрнэт-блогах моцна бянтэжаць вайсковае камандаваньне. Адсюль скарачэньне адпачынку, нарады і ізаляцыя моладзевага лідэра. Франак ня здаецца і надалей знаходзіць мужнасьць гаварыць пра праблемы войска, знаходзячыся на службе і штосэкунду рызыкуючы атрымаць чарговае спагнаньне за памкненьне да праўды і справядлівасьці.