Сяргей Каваленка









Сяргей Каваленка
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Змагар года

Гучны ўчынак Каваленкі зрабіў яго ў імгненьне героем нацыянальнага руху і засьведчыў - немагчымае магчыма, калі гаворка ідзе пра нацыянальныя сьвятыні. 7 студзеня Сяргей вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Віцебску на елцы, вышынёй 35 мэтраў. Ён адразу быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА. Цяпер ён перасьледуецца па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса - "хуліганства" і "непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі".

Нягледзячы на імгненную славу, Сяргей сьціпла адказвае на пытаньні журналістаў і пакідае ўражаньне сапраўднага змагара за Беларусь. Тым больш, аб далейшых плянах ён кажа коратка і зразумела: "Буду змагацца".