|
Аляксей Янукевіч
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Палітыка
![]() Зьмены пакаленьняў у БНФ чакалі даўно. Аднак, ня ўсім удалося гэта ажыцьцявіць. Алесь Міхалевіч пасьля няўдалай спробы вылучыцца на старшыню неўзабаве стаў ахвярай унутраных разборак і пазбаўлены сяброўства ў партыі. Праз год зварушыць старэйшую беларускую партыю атрымаецца 33-х гадоваму Аляксею Янукевічу. Гэта падзея адразу ж зрабіла магчымым стварэньне нацыянальнай кааліцыі, меркавалі аналітыкі. Так яно і атрымалася, Беларускі Незалежніцкі Блёк паўстаў літаральна празь месяц. Аляксей, разам з Паўлам Севярынцам, Юрасём Губарэвічам, Аляксеям Шэіным і Алесем Міхалевічам, прэзэнтуе так званае "пакаленьне Маладога Фронту" і зьяўляецца адным з найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў краіны. Дарэчы, пачынаў ён менавіта ў шэрагах МФу. Адна зь першых ініцыятываў на пасадзе старшыні - рэфэрэндум па мыту на ўвоз аўтамабіляў, адным з найбольш актуальных пытаньняў 2010 года.
|