Віталь Рымашэўскі
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Палітыка

За два гады ў Беларусі зьявілася новая палітычная партыя. Адзіны пасьпяховы праект такога кшталту за апошняе дзесяцігодзьдзе. Наўрад гэта было б магчыма без Віталя Рымашэўскага, верніка і таленавітага мэнэджэра.
"Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" у 2009 годзе правяла два зьезды, на якія прыехалі сотні прыхільнікаў і сяброў з усёй краіны. У сёньняшніх умовах ціску і перасьледу гэта сапраўды калясальны аб'ём працы. Партыя пасьпела стаць прадметам паляваньня з боку Беларускага тэлебачаньня і спэцслужбаў. Правакацыі зьдзяйсьняліся, бадай, супраць усяго кіраўніцтва. Відавочна, БХД ужо сёньня ўяўляе пагрозу для ўладаў. Толькі так можна патлумачыць дзьве беспадстаўныя адмовы ў рэгістрацыі. Хрысьціянскі дэмакраты ня здаюцца і працягваюць заставацца ўплывовай палітычнай сілай, вылучыўшы Віталя Рымашэўскага кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, і прыкладам трываласьці, супрацы для ўсяго дэмакратычнага асяродку: БХД мае 4 сустаршыні, якія могуць дамаўляцца між сабою.