Павал Латушка









Павал Латушка
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Палітыка

Павал Латушка нічога не зрабіўшы непасрэдна на сваёй пасадзе, ужо мае ўсе шанцы ўвайсьці ў гісторыю. Адзначыўся ён публічнымі выступамі па-беларуску, што нават для культурнага ведамства ў спрэс расейскамоўнай краіне ёсьць унікальным выпадкам.

Аднак, ня толькі словы характарызуюць Латушку. Зь ягоным прыходам у міністэрскі кабінэт, адчуваецца імпульс "беларушчыны". Можа і не такі моцны, можа і без канкрэтных вынікаў, але і гэта ёсьць значным прарывам.

Адзначым і дынамічнасьць новага міністра - Латушка сустракаў Радзівілаў, Латушка наведаў зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету, Латушка карэктуе рэстаўрацыю Радзівілаўскага палацу... Пра былога дыплямата пішуць, ягоная актыўнасьць не застаецца без увагі. Ці згадаеце вы адразу прозьвішчы ягоных папярэднікаў?