|
Алесь Макаеў
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Палітыка
![]() Алесь Макаеў - пасьпяховы беларускі прадпрымальнік. Здавалася, жыцьцё атрымоўваецца. Аднак, ёсьць людзі з вострым пачуцьцём справядлівасьці і матэрыяльныя дасягненьні - зусім ня галоўнае. Макаеў менавіта такі. За апошнія гады ён арганізоўваў шматтысячныя пратэстныя акцыі ў цэнтры сталіцы, аб'ехаў палову краіны, каб прысутнічаць на судох над моладзевымі актывістамі, ускладаў кветкі ў Курапатах, вывучыў беларускую мову і адбываў пакараньні за прынцыповасьць і пасьлядоўнасьць у ізалятарах часовага ўтрыманьня. У 2009 годзе Алесь прыняў удзел у дзесятках акцыях памяці, стварэньні руху салідарнасьці "Разам". Цяпер ён каардынуе працу перадвыбарчага "Прадпрымальніцкага блёку" і заклікае бізнэсоўцаў браць актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці краіны.
|