|
Алена Валынец
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Грамадзкая чыннасьць
![]() Напярэдадні Новага году інфармацыйныя агенцыі абляцела навіна пра Дзедаў марозаў, якіх ня пусьцілі ў Палату прадстаўнікоў і дазволілі ўвайсьці адной толькі Сьнягурачцы. Толькі гэта быў ня сьвяточны пэрфоманс, а акцыя ў межах кампаніі "Стоп 193", якая заклікае беларускія ўлады скасаваньня аднайменны артыкул Крымінальнага кодэксу. Згодна зь ім практычна любая супольная ініцыятыва грамадзянаў можа пагражаць пазбаўленьнем волі. На думку праваабаронцаў, сёньня артыкул відавочна "палітычны" і выкарыстоўваецца для перасьледу недзяржаўных моладзевых арганізацыяў, якім было беспадстаўна адмоўлена ў рэгістрацыі. Сьнягурчкай, якая здолела прайсьці да парлямэнтароў, была каардынатар Асамблеі недзяржаўных арганізацый Алена Валынец, адна з каардынатарак кампаніі. Яна перадала народным абраньнікам зварот з заклікам неадкладна скасаваць 193 артыкул. Апроч такіх нестандартных акцыяў, праваабаронцы цягам года здымалі мультфільмы, дэманструючыя абсурднасьць дадзенага артыкула КК, займаліся юрыдычнай экспэртызай, зваротамі да беларускіх уладаў і стварылі адмысловы сайт кампаніі.
|