Кім Андрэй









Кім Андрэй
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Грамадзкая чыннасьць

За ўдзел у пратэстнай акцыі прадпрымальнікаў Андрэю давялося адсядзець у беларускай турме. Аднак, пасьля зьняволеньня лідэр "Ініцыятывы" ня зьехаў з краіны і працягвае арганізоўваць крэатыўныя акцыі. У мінулым годзе дзякуючы Кіму ў цэнтры Менску адбылося дзьве бітвы падушкамі - новая праява моладзевай актыўнасьці. Нестандартныя мерапрыемствы былі прысьвечаны знакавым для айчыннай гісторыі датам - гадавінам бітвы пад Грунвальдам і Воршай.

Дарэчы, нестандартнай у сёньняшніх рэаліях была і колькасьць удзельнікаў - у кожнай дзеі брала ўдзел да тысячы чалавек. Відавочна, гэта толькі пачатак. Гэтай зімой Андрэй арганізоўваў "кіданьне сьнежкамі" і ініцыяваў конкурс кармушак для птушак.