|
Павал Алекса
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела На ніве “Беларусізацыі
![]() Прынята думаць, што беларусізацыяй займаюцца выключна дзеячы культуры, ТБМ і некаторыя апазыцыйныя арганізацыі. Пра гэта пішуць і гэта нікога не зьдзіўляе. Аднак, ініцыятываў такога кшталту нашмат болей... і хутчэй не публічных. Пра гэта таксама варта гаварыць і адзначаць, не зважаючы на палітычныя погляды і колеры сьцягу. На нашу думку, акцыя БРСМ “Размаўляй па-беларуску”, якая адбылася зь ініцыятывы старшыні магілёўскай суполкі Паўла Алексы, вартая ўвагі, бо гэта адыход ад гэтых самых стэрэатыпаў і забабонаў. Намінаваньне сябру БРСМ – падзяка ўсім дзяржаўным арганізацыям і асобам у іх працуючых, якія шчыра дбаюць пра беларускую мову і культуру.
|