|
Яцэк Пратасевіч
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Pro-Belarus
![]() Не зарэгістравалі БХД – імгенная рэакцыя эўрапейскіх структураў, прызыў у войска моладзевых актывістаў – пра гэта ўжо згадана ў Рэзалюцыі Эўрапалямента. Такая апэратыўнасьць і адэкватнасьць можа быць зьвязана з дзейнасьцю дакладчыка па Беларусі Яцэка Пратасавевіча. Так, гэта ягоная працы і можна паставіць на гэтым кропку. Але, паляк па нацыянальнасьці Пратасевіч, працу выконвае надзвычай сумленна і справа ня толькі ў грошах. Ён мае сэнтымент да нашае краіны, а ягоны бацька наогул паходзіць з-пад Баранавічаў. Адзначаючы яго, мы ставім працу ў прыклад сотням чыноўнікаў па ўсім сьвеце, якія працуюць на аналягічных пасадах і ня выяўляюць ніякага інтарэса да асаблівасьцяў краіны, уласнай ролі ў многіх працэсах.
|