Лявон Мархотка









Лявон Мархотка
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Грамадзкая чыннасьць

Салігорскі праваабаронца разам з мясцовым актывістам Аляксеем Валабуевым у сваім маніторынгу закранулі досыць нечаканую для палітызаванага беларускага грамадзтва тэму – адсутнасьць безбар'ернага асяродку для фізычна аслабленых асобаў, якія нават у дэмакратычных асяродках застаюцца па-за гульнёй.

Лявон Мархотка даслаў вынікі і рэкамэндацыі практычна ўва ўсе дзяржаўныя інстытуцыі і літаральна праз месяц праблема набыла актуальнасьць: паседжаньні, прыняцьце канкрэтных рашэньняў на мясцовым узроўні і нават тэлевізійныя праграмы і ток-шоў.

Варта адзначыць, што праца была зроблена толькі некалькімі людзьмі і ёсьць прыкладам ініцыятыўнасьці і пацьверджаньнем таго, што можа мець вынік, нават калі справа робіцца невялікай колькасьцю асобаў.