Зьміцер Дашкевіч









Зьміцер Дашкевіч
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела На ніве “Беларусізацыі

Лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч ініцыяваў кампанію ў падтрымку беларускай мовы. Цягам некалькіх месяцаў маладыя людзі па ўсёй краіне зьбіралі подпісы. У выніку, пад зваротам да уладаў з патрабаваньнем надаць большую ўвагу праблеме фактычнага выцісканьня роднай мовы з усіх сфэраў публічнага жыцьця, падпісаліся тысячы чалавек.

Самога Зьмітра можна было ледзь ня штодня назіраць на цэнтральных вуліцах сталіцы з блянкам да подпісаў у рукох. Уласнаручна ён і сабраў каля двух тысяч подпісаў.

Адначасова са зборам подпісаў Малады Фронт некалькі месяцаў зьбіраў беларускамоўныя кніжкі для дзіцячых дамоў, арганізоўваў дабрачынныя канцэрты і выступы музыкаў у школах-інтэрнатах. Акцыя штогадовая і ладзіцца ўжо чацьверты раз. Сёлета дзеці па ўсёй краіне атрымалі 1100 кніжак на роднай мове.

Намінаваньне Зьмітра Дашкевіча - ня толькі пэрсанальнае прызнаньне унёску ў справу беларусізацыі і папулярызацыі роднай мовы, але і падзяка дзесяткам маладых людзей, якія прынялі ўдзел у кампаніі.