|
Тарпеда Менск
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Спорт
![]() Унікальная зьява для беларуска спорта - каманда адроджаная прыхільнікамі і фанатамі легендарнага клюба. Гэта гісторыя пачалася са зьяўленьнем "Тарпеда Менск" у пасьляваенным Менску, у 1947 годзе. Былі ўзьлёты і падзеньні, загадкі, нечаканасьці і незразумелыя паразы. Для тысячаў Тарпеда Менск стала камандай, у якую верылі. Аднак, у 2000-х гадох клуб стаўся банкрутам і зьнік з аван-сцэны футбольнага жыцьця краіны. Толькі фанаты не зьбіраліся ставіць кропку і распачалі ўнікальную і надзвычай складаную працу - адрадзіць каманду з нуля. Тарпеда Менск сёньня ўжо ня проста праект-мара, а каманда якая бярэ ўдзел у 4-й лізе чэмпіяната Беларусі і некаторых іншых турнірах. Адна з адментанасьцяў клуба і фанацкага руху -выключная і прынцыповая беларускамоўнасьць. Каманда мае беларускамоўны сайт і атрыбутыку, некаторыя фанацкія банэры выкананы нават беларускай лацінкай.
|