|
Сяргей Крывец
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Спорт
![]() Сяргей Крывец - гулец БАТЭ "зорнага" і ўжо легендарнага складу групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў 2008 году. Дарэчы, менавіта ён і быў аўтарам першага гола беларускіх клюбаў у гэтым турніры, калі адкрыў лік у матчы з Ювэнтусам. Гэта далёка ня адзіныя дасягненьні таленавітага форварда. Сяргей прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі ў мінулым годзе. Таксама ў складзе БАТЭ ён тройчы выйграваў нацыянальнае першынства, кубак Беларусі і ўваходзіў у сымбалічныя зборныя гэтых турніраў. Ляўрэат прэміі "За футбольны талент і самадданасьць у гульнях за Беларусь" у 2008 годзе. За апошні год Сяргей адзначыўся і некалькімі пастамі па-беларуску ва ўласным блогу. Нягледзячы на параўнальна маленькую долю допісаў на матчынай мове адносна ранейшых разважаньняў футбаліста, гэта стала мэдыйнай падзеяй і прыцягнула ўвагу да беларускай мовы. Ды, і нават асобныя словы, сказаныя па-беларуску, для спартсмэнаў такога ўзроўню, на жаль, крайняя рэдкасьць. Таму учынак Крыўца адзначаны намінаваньнем на прэмію "Люблю Беларусь" як добры прыклад іншым зоркам айчыннага спорта.
|