|
Лідыя Мацытэлі
+ Перайсьці да ўсіх навін раздзела Pro-Belarus
![]() Італійка Лідыя Фэдэрыка Мацытэлі самастойна, знаходзячыся за тысячы кілямэтраў ад Беларусі, вывучыла беларускую мову. Прычым, на такім узроўні, што ня многа знойдзецца нашых суайчыньнікаў валодаючых роднай мовай і шануючых яе так, як дзяўчына з Апэнінскай паўвыспы. Апроч беларускай мовы, Лідыя ведае яшчэ 10, аднак да нашай роднай мовы мае асаблівыя сэнтымэнты. Лідыя вядзе блог у ЖЖ па-беларуску, карыстаецца клясычным правапісам, бо лічыць "наркамаўку" надта зрусыфікаваным варыянтам. У адказ на тое, што беларуская мова абмежаваная і правінцыйная можа падзяліцца асабістым досьведам вывучэньня славянскіх моваў і лёгка даказаць даскналасьць і прыгажосьць нашае роднае мовы.
|