Прэмію "Люблю Беларусь" уручаць 14 лютага

У Менску 14 лютага ў памяшканьні беларускага ПЭН-цэнтру ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь».
Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: "Беларусізацыя", "Палітыка", "Культура", "Грамадзкая чыннасьць", "Журналістыка", "Змагар году", "Спорт" і "Pro-Belarus".
Сярод сёлетніх намінантаў - Ігар Случак, мабільны апэратар Life:), польскі палітык Марэк Мігальскі, рух Femen, Натальля Каляда, Вячаслаў Дзіянаў, Віктар Марціновіч і Сяргей Міхалок ды іншыя вядомыя і ня надта беларусы і замежнікі.
Варта адзначыць, што галасаваць за пераможцаў сябры журы будуць ва ўсіх намінацыях, апроч "Змагар году". Малады Фронт вызначыў намінантаў у гэтай катэгорыі - Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід,Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі. Аднак, на думку арганізатараў прэміі, было бы некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны зь іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасьць, прайшоў праз складаныя выпрабаваньні. Малады Фронт такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.
|
НАМІНАЦЫІ І НАМІНАНТЫ 2012
КАБ ПРАГЛЯДЗЕЦЬ, АБЯРЫЦЕ НАМІНАЦЫЮ:
Прэмія «Люблю Беларусь» — нацыянальная прэмія, распачатая грамадзкай
арганізацыяй Малады Фронт у 2010 годзе. Ідэя стварэньня прэміі —
паспрабаваць сабраць у адной залі тых, чыю дзейнасьць у розных сфэрах
грамадзкага жыцьця, можна ёміста акрэсьліць кароткім выразам «Люблю
Беларусь» і адзначыць лепшых адмысловымі ўзнагародамі. Прэмія будзе
ўручана ў трэці раз.
Малады Фронт вызначае намінантаў і пераможцаў у васьмі намінацыях —
«Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Спорт», «Pro-Belarus»,
«Журналістыка», «Грамадзкая чыннасьць» і «Змагар года».
|